**У Менску за данаты пакаралі спэцыяліста ў ІТ-сфэры**: [https://smarturl.click/BkRXWw](https://smarturl.click/BkRXWw)

Менскі гарадзкі суд пакараў 26-гадовага спэцыяліста IT-сфэры **Міхаіла Філіпенка** пазбаўленьнем волі на пяць гадоў у калёніі ўзмоцненага рэжыму і штрафам у памеры 500 базавых велічыняў.

Паводле праваабарончага цэнтру [«Вясна»](https://t.me/viasna96/36642), Міхаіла Філіпенку затрымалі ў студзені 2026 году. Яму інкрымінавалі ч. 2 артыкулу 361-3 Крымінальнага кодэксу (удзел ці падрыхтоўка грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяньнях без упаўнаважаньня дзяржавы). Ён адбывае тэрмін у магілёўскай ПК № 15.