**У міліцыі назвалі Threads «пагрозай бясьпецы» і папярэдзілі аб крымінальнай адказнасьці: **[https://smarturl.click/Xw9JyQ](https://smarturl.click/Xw9JyQ)

Начальніца ўпраўленьня інфармацыі МУС Натальля Сахарчук заявіла, што за допісы ў Threads беларусаў ужо прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасьці, але ў некаторых выпадках **можа быць і крымінальная.**

Паводле яе, сілавікі кругласутачна манітораць інтэрнэт і «практычна прысутныя паўсюль». Пры гэтым яна асобна абурылася тым, што людзі публікуюць у Threads інфармацыю пра праблемы ў крамах ці паводзіны супрацоўнікаў ДАІ, замест таго каб паведамляць пра гэта міліцыі.