**У Мінабароны абвясьцілі аб вучэньнях у камэндатурах і тэрытарыяльных войсках. Адпрацуюць супрацьдзеяньне дронам**: [https://smarturl.click/D7WBm](https://smarturl.click/D7WBm)

Падчас вучэньняў, плянуюць адпрацаваць забесьпячэньне дзеяньняў вайсковых частак у раёнах выкананьня задач, падтрыманьні правапарадку і забесьпячэньні бясьпекі дарожнага руху, а таксама вядзеньне выведкі з выкарыстаньнем бесьпілётнікаў і супрацьдзеяньне дронам праціўніка.

16 жніўня камандуючы Вайскова-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны Беларусі Андрэй Лук’яновіч  канстатаваў адсутнасьць вонкавай пагрозы для Беларусі і аднаўленьні апэратыўных кантактаў з Латвіяй, Літвой і Польшчай. Але лік вайсковых вучэньняў ня зьменшылі.