**У Музэі Вольнай Беларусі сабраліся ўдзельнікі з 15 краінаў. Гавораць, як захоўваць памяць пра рэпрэсіі: **[https://smarturl.click/lqj6vL](https://smarturl.click/lqj6vL)

Арганізатарам музэю вельмі цікавы і карысны абмен досьведам: як калегі зь іншых краін прайшлі гэты шлях, як зьбіралі экспанаты, як захоўвалі, як пераасэнсоўвалі падзеі.

Музэй Вольнай Беларусі працуе ў Варшаве з 2022 году і ўжо сабраў каля 800 артэфактаў — ад рэчаў палітвязьняў і пратэставых плякатаў да матэрыялаў беларускіх выбарчых кампаніяў 1990-х і 2000-х.