**«У нас указ прэзыдэнта». Што КДБ будуе на месцы старых могілак у цэнтры Менску: **[https://smarturl.click/AJVnlg](https://smarturl.click/AJVnlg)**
**
На месцы былых Залатагорскіх каталіцкіх могілак каля касьцёлу Сьвятога Роха ўжо больш за год будуюць вялікі комплекс Акадэміі нацыянальнай бясьпекі КДБ. 

Паводле праектных дакумэнтаў, гэта ня проста «шматфункцыянальны будынак»: шасьціпавярховы корпус на 1250 навучэнцаў, інтэрнат на 627 месцаў, стралковая галерэя, склад зброі, сталоўка на 340 чалавек, басэйн, саўна і спартовы комплекс.