**У Нацбанку Беларусі адрэагавалі на падзеньне курсу беларускага рубля: усё стабільна**: [https://smarturl.click/peJaE](https://smarturl.click/peJaE)

Старшыня праўленьня Нацыянальнага банку Беларусі Раман Галоўчанка заявіў, што сытуацыя з курсам беларускага рубля «спакойная і стабільная».

«Сытуацыя абсалютна спакойная, рухі курсу адбываюцца ў межах нашых калідораў. Калі казаць пра невялікае аслабленьне беларускага рубля да даляра, то яно зьвязана ў першую чаргу з аслабленьнем расейскага рубля датычна да даляра. У нас утварэньне курсу ажыцьцяўляецца паводле формулы з улікам нашага валютнага кошыка. Адпаведна, мы крыху аслаблі датычна да амэрыканскай валюты. Але зноў жа — гэта ў межах нашых курсавых калідораў», — працытавала&nbsp;**Рамана Галоўчанку**&nbsp;дзяржаўнае агенцтва&nbsp;[«БелТА»](https://belta.by/economics/view/v-predelah-nashih-kursovyh-koridorov-glava-natsbanka-prokommentiroval-situatsiju-na-valjutnom-rynke-796677-2026/).