У ноч на 21 жніўня 1968 году войскі краінаў Арганізацыі Варшаўскай дамовы ўварваліся ў Чэхаславаччыну, каб здушыць «Праскую вясну».

Каля 500 тысячаў вайскоўцаў уварваліся і акупавалі Чэхаславаччыну падчас апэрацыі пад кодавай назвай «Дунай». Каля 500 параненых і 108 забітых. Уварваньне спыніла палітычныя і эканамічныя рэформы пад кіраўніцтвам Аляксандра Дубчэка.

Савецкае ўварваньне адбылося дзякуючы дактрыне Брэжнева, якая дазваляла СССР умешвацца ў справы любой краіны, дзе камуністычная ўлада знаходзіцца пад пагрозай. Акупацыя Чэхаславаччыны працягвалася да 1991 году.

Паглядзіце [архіўныя фота](https://smarturl.click/pDe96), як гэта было.