**У новы пакет санкцый трапіў ураджэнец Беларусі — касманаўт Алег Навіцкі**

Прычынай стала тое, што ён удзельнічаў у апошніх выбарах у дзяржаўную Думу Расеі, якія прайшлі сёлета ў тым ліку на акупаваных Расеяй тэрыторыях Украіны, [гаворыцца](https://eur-lex.europa.eu/legal-content/EN/TXT/PDF/?uri=OJ:L_202602291) ў тлумачэньні да санкцый.

Да таго ж ён быў кандыдатам ад Камуністычнай партыі Расеі, якую Эўразьвяз унёс у санкцыйны сьпіс «за матэрыяльную падтрымку дзеяньняў, што падрываюць і ставяць пад пагрозу тэрытарыяльную цэласнасьць, сувэрэнітэт і незалежнасьць Украіны».

Цяпер Навіцкі — дэпутат Дзярждумы па Брацкай акрузе Іркуцкай вобласьці.

_На фота — Аляксандар Лукашэнка і Алег Навіцкі, 2018 год_