**У Нямеччыне назвалі імя беларуса, якога падазраюць ва ўдзеле ў дывэрсіі ў Ляйпцыгу супраць украінскага самалёту**: [https://smarturl.click/Dk3020](https://smarturl.click/Dk3020)

Як паведаміла выданьне [Welt am Sonntag](https://www.welt.de/politik/ausland/plus6aa3aa730f417ae59102e3b6/russische-drohnen-sabotage-in-leipzig-und-europa-die-spur-der-gemuesedosen-bomber.html) з спасылкай на канфідэнцыйныя дакумэнты, у дывэрсіі падазраюць двух чалавек — грамадзяніна Расеі **Алега Ле**, які адказваў за атаку дронам і быў зьвязаны з вайсковай выведкай Расеі, і Беларусі **Андрэя Ка**, які быў выканаўцам гэтай дывэрсіі, але нібыта «аднаразовым агентам». Беларус уехаў у шэнгенскую зону праз Латвію 28 ліпеня, прыблізна за тыдзень да інцыдэнту. Яго, паводле сьледзтва, нанялі для выкананьня гэтай дывэрсіі.

Інцыдэнт адбыўся 4 жніўня ў аэрапорце Ляйпцыг-Гале, які зьяўляецца ключавым у перавозцы вайсковай прадукцыі і базай для ўкраінскай «Авіякампаніі Антонаў». Самалёт, каля якога знайшлі дрон, не пацярпеў.