**У парлямэнт Латвіі не прайшла партыя, якую ўзначальваў экс-дэпутат, што зьбег у Беларусь**

Сярод партыяў, якія не пераадолелі 5-адсоткавы бар'ер на выбарах у Латвіі, партыя «Стабільнасьць&#33;», якую да красавіка ўзначальваў Аляксей Росьлікаў, што зьбег з Латвіі ў Беларусь. Паводле інфармацыі Delfi, партыя набрала менш за 2% галасоў. Роьслікаў заяўляў, што вернецца ў Латвію пасьля перамогі гэтай партыі на выбарах.

Рослікаў, былы дэпутат Саэймы Латвіі і былы дэпутат Рыскай думы, у Беларусі зьявіўся ў красавіку 2026 году. Перамяшчэньню Росьлікава з Рыгі ў Менск папярэднічалі шматлікія скандалы, гучныя заявы з трыбуны ў Саэйме накшталт «Нас больше, русский язык — наш язык&#33;» і пагроза крымінальнага перасьледу за дзейнасьць на карысьць варожым Латвіі дзяржавам.

[https://smarturl.click/Dk3BjE](https://smarturl.click/Dk3BjE)