**У Польшчы 2 беларусаў і 9 украінцаў дэпартуюць за подкуп дэманстрантаў **→ [https://smarturl.click/LgLpW](https://smarturl.click/LgLpW)

Днямі ў Варшаве, Кракаве, Быдгашчы, Закапанэ і Ўроцлаве затрымалі двух грамадзян Беларусі і дзевяцярых — Украіны, каб неадкладна выслаць іх з Польшчы.

Яны зь мінулай восені вэрбавалі за атрыманыя з Расеі грошы людзей для ўдзелу ў дэманстрацыях, арганізаваных між украінскіх уцекачоў. 

Гэтак Расея імкнулася займець уплыў на ўкраінскіх уцекачоў, каб выкарыстоўваць іх для папулярызацыі палітычных лёзунгаў, [сьцьвярджае](https://www.abw.gov.pl/pl/aktualnosci/2826,ABW-ujawnila-dzialania-inspirowane-i-finansowane-przez-Rosje.html) Агенцтва ўнутранай бясьпекі Польшчы.