**У Польшчы адбыўся пажар на наземнай станцыі Starlink, якая забясьпечвае інтэрнэтам Украіну. Падазраюць дывэрсію **[https://smarturl.click/AJVOzO](https://smarturl.click/AJVOzO)

У выніку пажару згарэў разьмеркавальны шчыт, да якога падлучаныя антэны, а побач з аб’ектам знайшлі бутэльку з запальнай сумесьсю. 

Пажар адбыўся позна вечарам 23 верасьня ў вёсцы **Воля Крабоўска**, прыкладна за 50 кілямэтраў на поўдзень ад Варшавы, паведаміла радыёстанцыя [RMF FM](https://www.rmf24.pl/regiony/warszawa/news-nowe-fakty-ws-pozaru-stacji-starlinkow-wszystko-wskazuje-na-,nIdn,1019001).

Намесьнік міністра абароны Польшчы **Цэзары Томчык** сказаў радыёстанцыі, што ва ўсіх выпадках «дзіўных падпалаў» улады будуць зыходзіць з таго, што гаворка можа ісьці пра дывэрсію.


> «Расея выкарыстоўвае даволі простыя мэтады: яны ўчыняюць падпалы і акты сабатажу. Яны выклікаюць грамадзкія хваляваньні па ўсёй Эўропе», — падкрэсьліў ён.
