**У Польшчы знайшлі расейскі бесьпілётнік за 200 км ад мяжы з Калінінградзкай вобласьцю**

Міністар абароны Польшчы **Ўладыслаў Касіняк-Камыш** [паведаміў](https://x.com/KosiniakKamysz/status/2099451291000770805), што бесьпілётнік знайшлі непадалёк ад гораду Яраславец на ўзьбярэжжы Балтыйскага мора.

Папярэдні агляд дрона сьведчыць пра ягонае расейскае паходжаньне, заявіў ён.

Напярэдадні Расея атакавала цягнік Кіеў — Варшава непадалёк ад мяжы з Польшчай.