**У Радзе Эўропы рыхтуюць новыя дакумэнты ў дапамогу беларускім уцекачам: **[https://smarturl.click/lqjx4d](https://smarturl.click/lqjx4d)

Дакумэнт мае стаць практычным інструмэнтам для тых, хто сутыкаецца з праблемамі легалізацыі, пошуку працы і жытла, адкрыцьця банкаўскіх рахункаў і атрыманьня сацыяльнай дапамогі.

Асобная ўвага - былым палітвязьням, якіх вызвалілі і вывезьлі за мяжу.

Як адзначае Павал Латушка, дакумэнты дадуць беларускай дыяспары дадатковы аргумэнт у размовах з мэрамі і мясцовымі ўладамі.