**У Расеі каля Сочы загарэўся нафтавы танкер** → [https://smarturl.click/QwG0lR](https://smarturl.click/QwG0lR)

Міністар транспарту Расеі паведаміў, што каля Сочы ў моры гарыць нафта.

Ён таксама пацьвердзіў атаку бэзэкіпажнымі катэрамі танкера з нафтай «Афрамакс Рыё», які ходзіць пад сьцягам Лібэрыі.

Экіпаж з 23 індыйцаў уратавалі. Агонь жа патушыць немагчыма, пакуль ня выгарыць нафта настолькі, каб да яе можна было падступіцца пажарнікам, перадае канал [«Сочи онлайн»](https://t.me/sochi_online/49850).

Жыхароў папрасілі не адчыняць вокны і не выходзіць бязь пільнай патрэбы на вуліцу.