**У Расеі прадоўжылі забарону на экспарт дызэльнага і суднавага паліва: **[https://smarturl.click/0O57xL](https://smarturl.click/0O57xL)

На фоне ўкраінскіх удараў па расейскіх НПЗ у Расеі ўзьніклі праблемы з паліўным рынкам. Паводле зьвестак, на якія спасылаюцца журналісты Reuters, у чэрвені перапрацоўка нафты ў Расеі ўпала прыкладна на 30% у параўнаньні з чэрвенем 2025 году — да мінімуму з 2004 году.

Пры гэтым Пуцін загадаў абмежаваць доступ да статыстыкі аб вытворчасьці і продажы паліва. А частку дэфіцыту на расейскім рынку закрываюць беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы.