**У Швайцарыі прызналі вінаватым былога байца САХР у справе зьнікненьня апанэнтаў Лукашэнкі: **[https://smarturl.click/EYn7WV](https://smarturl.click/EYn7WV)

Швайцарскі суд прызнаў Юрыя Гараўскага вінаватым у выкраданьні бізнэсоўца Анатоля Красоўскага і прызначыў яму два гады ўмоўна. 

Пры гэтым апраўдальны прысуд у справе зьнікненьня Юрыя Захаранкі застаўся ў сіле.

Гараўскі - гэта былы баец беларускага спэцыяльнага атраду хуткага рэагаваньня (САХР). У 2019 годзе ён расказаў нямецкаму выданьню DW, што ўдзельнічаў у выкраданьні і забойстве Захаранкі, Красоўскага і Віктара Ганчара ў 1999 годзе. У 2023-м швайцарскі суд апраўдаў яго праз недастатковасьць доказаў, але сваякі зьніклых і праваабаронцы падалі апэляцыю.