**У сьпіс экстрэмістаў дадалі 13 чалавек. Зь іх трое — з адной сям’і** → [https://smarturl.click/lqjRWM](https://smarturl.click/lqjRWM)

Дзьмітрыя і Тацяну Корсакавых затрымалі 26 верасьня 2025 году. Ім ужо амаль 60 гадоў. Іх асудзілі паводле артыкулаў «здрада дзяржаве», «незаконныя дзеяньні ў адносінах да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў», «незаконнае перамяшчэньне празь мяжу атрутных рэчываў, зброі і боепрыпасаў». 

Дзмітры Корсакаў працаваў у дзіцячым садку № 518 рабочым, Тацьцяна Корсакава — выхавальніцай. Іх пакаралі 14 і 12 гадомі зьняволеньня. 

Пелагею Корсакаву, якая жыве ва Ўкраіне, асудзілі на 11 гадоў завочна.

_Фота — _[«Салідарнасьць»](https://gazetaby.com/post/belaruska-kotoruyu-vmeste-s-seme-osudili-za-shpionazh-edinstvennoe-nas/214624/)