**У «Сьпіс экстрэмістаў» дадалі музыку Сяргея Міхалка**

Міхалок актыўна выступаў супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі ў Беларусі, падтрымаў пратэсты 2020 году.

Праз палітычную пазыцыю Міхалка ён і ягоны гурт былі ўнесеныя ў так званы «чорны сьпіс» у Беларусі, яго канцэрты былі забароненыя.

Сяргей шмат гадоў жыў і працаваў ва Ўкраіне, у 2015 годзе ён атрымаў від на жыхарства ва Ўкраіне, а праз пяць гадоў стаў заслужаным артыстам Украіны.