**У цэнтры Менску ідзе будоўля пра якую чыноўнікі ня хочуць гаварыць**

Указ Аляксандра Лукашэнкі дазволіў забудаваць былыя каталіцкія могілкі на Залатой Горцы ў цэнтры Менску дзеля новага комплексу Акадэміі нацыянальнай бясьпекі пры КДБ. 

— Ці мяняўся праект зонаў аховы гэтага месца? — спытаў журналіст Свабоды.
— Не, нічога не мянялася.
— Там жа былыя могілкі. Ці зямля адтуль адпраўлялася на экспэртызу?
— Не, мы праходзілі экспэртызу аб’екту праектаваньня.
— А грунт адтуль адпраўлялі на дасьледаваньні?
— Нейкіх дадатковых археалягічных мы не прадугледжвалі, не рабілі. 

**Як будзе выглядаць новы сакрэтны комплекс сілавікоў: **[https://smarturl.click/AJVnlg](https://smarturl.click/AJVnlg)