**У Вільні адзначаюць 150-гадовы юбілей Цёткі, які служыць нагодай для беларуска-літоўскага дыялёгу: **[https://smarturl.click/qq2Lm0](https://smarturl.click/qq2Lm0)

25 верасьня ў Вільні пройдзе канфэрэнцыя, прысьвечаная спадчыне Аляізы Пашкевічанкі-Цёткі. Менавіта ў Вільні яна жыла і працавала, выдавала кнігі, займалася падпольнай палітычнай дзейнасьцю, працавала ў шпіталі і разам з аднадумцамі адкрыла ў 1916 годзе першую беларускую пачатковую школу.

Цётка была замужам за Сьцяпанасам Кайрысам — адным з падпісантаў Акту незалежнасьці Літвы 1918 году. А беларускі дзеяч Вацлаў Ластоўскі быў жанаты з літоўскай пісьменьніцай Марыяй Іванаўскайце.