**У Вільні асудзілі грамадзянку Літвы, якая ў афіцыйных СМІ Беларусі крытыкавала палітыку сваёй краіны: **[https://smarturl.click/x85Wyn](https://smarturl.click/x85Wyn)

Грамадзянцы Літвы Эрыцы Швянчонене Віленскі акруговы суд замяніў штраф 3750 эўра на 1,5 года абмежаваньня волі. Яна павінна таксама выдаліць з Facebook допіс, у якім абвінавачвала літоўскія спэцслужбы ў забойстве сямі супрацоўнікаў падчас трагедыі ў Медніках у 1991 годзе.

Яна разам зь іншымі прарасейскімі актывістамі ў 2022 годзе езьдзіла на Беларускую АЭС.

Доўгі час пасьля гэтай паездкі яна і яе паплечнікі часта давалі камэнтары прапагандысцкім СМІ Беларусі аб «няправільнай» палітыцы Літвы ў дачыненьні Беларусі.