**У Вільні пачаўся суд за падрыхтоўку палітычных забойстваў. Сярод падсудных — беларус** → [https://smarturl.click/kqyGRo](https://smarturl.click/kqyGRo)

У Віленскім акруговым судзе ў пятніцу адбылося першае пасяджэньне ў справе падрыхтоўкі забойства літоўскага грамадзкага дзеяча Валдаса Барткявічуса і лідэра башкірскага нацыянальнага руху Руслана Габасава, які жыве ў Літве, перадае LRT. 

Сярод падсудных — грамадзянін Беларусі **Вадзім Дубойскі**. Найверагодней — былы палітвязень, якога зьбіраюцца завочна судзіць у Беларусі за пратэсты 2020 году.

Судовы працэс будзе закрытым. Справа складаецца з 51 тому.