**У Вільні прайшла акцыя «Ноч расстраляных паэтаў»** → [https://smarturl.click/M52ydV](https://smarturl.click/M52ydV)

У Вільні прайшла памятная акцыя «Ноч расстраляных паэтаў», запачаткаваная ў 2017 годзе ў Курапатах.

Сярод выступоўцаў былі былыя палітвязьні **Зьміцер Дашкевіч** — ініцыятар першай такой акцыі ў Курапатах, **Андрэй Аляксандраў**. А таксама намесьніца кіраўніка Беларускай Рады культуры Надзея Гарэцкая, беларускі тэатар VARTA, адзін з падпісантаў Акта аб аднаўленьні незалежнасьці Літвы **Эмануэліс Зінгерыс**.

 У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году ў Менску — імаверна, у турэмным двары ці ва ўрочышчы Курапаты, — савецкая ўлада расстраляла больш за сотню прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі, дзяржаўных, культурных дзеячаў і навукоўцаў. Вядомыя імёны 132 ахвяраў.