У вучэньнях АДКБ у Беларусі бяруць удзел больш за 1500 вайскоўцаў зь 5 краінаў

У манэўрах удзельнічаюць вайскоўцы зь Беларусі, Расеі, Казахстану, Кыргыстану і Таджыкістану. Вучэньні праходзяць на фоне поўнамаштабнай вайны Расеі супраць Украіны і ўзмацненьня мілітарызацыі ў рэгіёне. [https://smarturl.click/QwG7lw](https://smarturl.click/QwG7lw)

Камандна-штабныя вучэньні міратворчых сілаў АДКБ адкрыліся ў Віцебску, а спэцыяльныя вучэньні «Бар’ер-2026» — у Старых Дарогах. Паводле Міністэрства абароны Беларусі, вайскоўцы адпрацуюць правядзеньне міратворчай апэрацыі і ліквідацыю крыніцаў біялягічных пагрозаў.