**У вышуку яшчэ адзін футбаліст**

Выданьне &nbsp;«Трыбуна» таксама [паведаміла](https://t.me/tribuna_by/78720), што ў вышук абвясьцілі і колішняга брамніка зборнай Беларусі&nbsp;**Генадзя Туміловіча**.

Яго імя дадалі ў базу Міністэрства ўнутраных спраў Расеі 19 жніўня — менскія сілавікі шукаюць яго паводле крымінальнай справы.

Вядомы беларускі футбаліст і трэнэр Генадзь Туміловіч жыве ў Ізраілі. Ён згуляў за зборную Беларусі 32 матчы, а ў 2001 годзе яго назвалі лепшым футбалістам Беларусі. Брамнік неаднаразова крытыкаваў улады і спартовых чыноўнікаў Беларусі яшчэ да падзей 2020 году.