**Удзел замежнай выведкі і наўмысны падпал — пракуратура ў Польшчы завяла справу пасьля пажару на заводзе дронаў**

Пракуратура завяла крымінальную справу «паводле факту ўдзелу ў дзейнасьці замежнай выведкі супраць Рэспублікі Польшча і ўчыненьня злачынства тэрарыстычнага характару», — гаворыцца ў афіцыйным [паведамленьні](https://www.gov.pl/web/prokuratura-krajowa/wszczecie-sledztwa-w-sprawie-pozaru-w-skarzysku-kamiennej).

Злачынства «палягала ў наўмысным падпале» «шляхам закладаньня зараду, што ўтрымліваў лёгкаўзгаральныя матэрыялы» прадпрыемства WB ELECTRONICS S.A. у горадзе Скаржыска-Каменна.

Пажар зьнішчыў складзкія памяшканьні і прычыніў шкоды больш як на 4 мільёны даляраў у пераліку (15 млн злотых).