**Украіна можа непублічна адрэагаваць на рэтрансьлятары ў Беларусі**

Украіна можа непублічна адрэагаваць на працу ў Беларусі рэтрансьлятараў, якія дапамагаюць кіраваць расейскімі дронамі. Пра гэта «Позірку» заявіў амбасадар па асаблівых даручэньнях МЗС Украіны Яраслаў Чарнагор.

Паводле ўкраінскага боку, чатыры рэтрансьлятары ў Гомельскай вобласьці аднавілі працу ў верасьні. Яны павялічваюць далёкасьць палёту БПЛА і дазваляюць кіраваць імі ў рэжыме рэальнага часу.

[https://smarturl.click/zOoOvZ](https://smarturl.click/zOoOvZ)