**Украіна ўпершыню запусьціла ўласную балістычную ракету «Пэлікан»** → [https://smarturl.click/x85aML](https://smarturl.click/x85aML) 

Украіна 1 кастрычніка правяла першы баявы запуск балістычнай ракеты FP-7 уласнай вытворчасьці. Пра гэта паведаміў прэзыдэнт краіны **Ўладзімір Зяленскі**.
У сваім тэлеграм-канале ён [апублікаваў](https://t.me/V_Zelenskiy_official/21156) відэа запуску і заявіў, што цяпер справа за сэрыйнай вытворчасьцю.

Галоўны канструктар Fire Point **Дзяніс Штылерман** у інтэрвію [Reuters](https://www.reuters.com/business/aerospace-defense/ukraine-missile-maker-targets-game-changer-air-defence-system-by-2027-2026-04-06/) казаў пра падабенства FP-7 да амэрыканскай ракетнай сыстэмы ATACMS, якую Ўкраіна пасьпяхова выкарыстоўвае на вайне.