**Украіна ўвяла санкцыі супраць дзьвюх беларускіх кампаній, датычных да «незаконнага вывазу збожжа» з акупаваных тэрыторый** → [https://smarturl.click/9903z](https://smarturl.click/9903z)

Прэзыдэнт Украіны** Ўладзімір Зяленскі** ўключыў дзьве беларускія кампаніі ў санкцыйны сьпіс Украіны.

Гаворка ідзе пра зарэгістраваныя ў Менску ТАА «Ростаграінвэст» і «Трыял экспэрт». 

Асноўны від дзейнасьці першай кампаніі — гуртавы гандаль збожжам, насеньнем і кармамі для сельскагаспадарчых жывёлаў. На сайце другой пазначана, што яна вырабляе, разьлівае і фасуе расьлінныя алеі, піша&nbsp;[«Позірк»](https://pozirk.online/ru/news/200050/).