**Украінку з Марыюпаля асудзілі ў Менску за «садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці»
**
Пры якіх абставінах яна прыехала ў Беларусь, дакладна не вядома, [піша](https://nashaniva.com/404645)«Наша Ніва».

Аксана Дзячук, якая нарадзілася ў Марыюпалі і пасля пачатку поўнамаштабнай вайны выехала з Украіны, апынулася ў Беларусі. Напрыканцы 2025 года Дзячук пісала пра праблемы, з якімі сутыкнулася ў Польшчы. Яна згадвала хваробу, складанасьці з працаўладкаваньнем і нявырашаныя побытавыя пытаньні. Тады ж яна дапускала вяртаньне ў родны Марыюпаль, які на той момант знаходзіўся пад расейскай акупацыяй.