**Украінскае грамадзянства з 2014 году атрымалі 52 беларускія добраахвотнік**і: [https://smarturl.click/99pW5](https://smarturl.click/99pW5)

Ад пачатку расейскай агрэсіі супраць Украіны 52 грамадзяніна Беларусі, якія ваявалі на ўкраінскім баку, атрымалі грамадзянства Ўкраіны і справы яшчэ 22 беларусаў перадалі на разгляд камісіі пры прэзыдэнце Ўкраіны.

Як паведаміла выданьне&nbsp;[«Сусьпільне»](https://suspilne.media/1387240-ukraina-nadala-gromadanstvo-52-biloruskim-dobrovolcam-z-2014-roku/)&nbsp;з спасылкай на Дзяржаўную міграцыйную службу Ўкраіны, пасьля 2014 году ўкраінскі пашпарт атрымалі 12 беларускіх добраахвотнікаў, а пасьля лютага 2022 году — яшчэ 40.