**Украінскія сілы пацэлілі ў помпавыя станцыі ў Самары, празь якія на беларускія НПЗ ідзе нафта з Расеі: **[https://smarturl.click/QwGn31](https://smarturl.click/QwGn31)

Самара ёсьць «сэрцам» нафтавай лягістыкі Расеі. Празь гэту станцыю перапампоўваецца расейская і часткова казахстанская нафта. Яна даходзіць да беларускай мяжы, дзе кіраваньне сыстэмай пераходзіць да дзяржаўнай беларускай кампаніі «Гомельтранснафта Дружба».

У выніку пашкоджаньня станцыі аб’ёмы нафты, якія перапампоўваюцца ў Беларусь для беларускіх прадпрыемстваў і далей на Захад, могуць скараціцца.