**Украінскія сілы пацэлілі ў вайсковы завод у Расеі**

У ноч на 19 жніўня сілы абароны Ўкраіны атакавалі горад Дзяржынск у Ніжагародзкай вобласьці Расеі. Паводле [папярэдніх ацэнак](https://t.me/astrapress/122546) OSINT-дасьледнікаў, маштабнае задымленьне адбылося над тэрыторыяй абаронна-хімічнага заводу імя Сьвярдлова.

Завод імя Сьвярдлова зьяўляецца горадаўтваральным прадпрыемствам Дзяржынска. Яно ўваходзіць у вайскова-прамысловы комплекс Расеі. Гэта стратэгічна важны абаронна-хімічны завод і адзін з найбуйнейшых вытворцаў выбуховых рэчываў. Супраць прадпрыемства дзейнічаюць міжнародныя санкцыі.

Украінскія сілы атакуюць гэты завод з сакавіка 2024 году. За гэты час яны нанесьлі сама меней пяць удараў, апошні — сёлета ў чэрвені.