**Улады адмовіліся даваць найвышэйшую ступень аховы драўляным цэрквам Палесься, намінаваным у сьпіс сусьветнай спадчыны UNESCO** → [https://smarturl.click/agmWM5](https://smarturl.click/agmWM5)

Тым часам унікальныя помнікі, як у Зьдзітаве ці Олтушы _(на фота)_ масава ашалёўваюцца сайдынгам, увенчваюцца залатымі расейскімі «цыбулінамі», а часам і цалкам згараюць праз парушэньні пры рамонце, як гэта нядаўна адбылося з царквой у Сьцяпанках, піша тэлеграм-канал [«Спадчына»](https://t.me/spadczyna/16595), які атрымаў адказ зь Міністэрства культуры.

У ім чыноўнікі заявілі, што ўключэньне ў Папярэдні сьпіс UNESCO і згаданая норма Кодэксу аб культуры не накладае на дзяржаву ніякіх юрыдычных абавязкаў.