**Улады хочуць забараніць лекарам працаваць у прыватных клініках без сямі гадоў стажу ў дзяржаўных: **[https://smarturl.click/v84On2](https://smarturl.click/v84On2)


> Міністар аховы здароўя: «крытычных заўваг» і вялікай колькасьці пытаньняў ад мэдыкаў не паступіла.


Зараз у Беларусі не хапае 3644 лекараў, 1878 мэдычных сясьцёр і 1872 санітараў. Найбольшы дэфіцыт мэдычных кадраў назіраецца ў Менску, Менскай, Горадзенскай і Берасьцейскай вобласьцях.

Пасьля 2020 году рэпрэсіі закранулі і беларускіх лекараў. Многіх звальнялі за грамадзянскую пазыцыю і ўдзел у пратэстах супраць гвалту і катаваньняў, у тым ліку спэцыялістаў рэдкіх і ўнікальных для Беларусі спэцыяльнасьцяў.