**Улады ўзмацняюць маніторынг вернікаў: хочуць ведаць іх дакладную колькасьць: **[https://smarturl.click/gqDokA](https://smarturl.click/gqDokA)

Новы ўпаўнаважаны ў справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў заявіў пра неабходнасьць «больш эфэктыўнага этнаканфэсійнага маніторынгу». Паводле яго, уладам трэба ведаць рэальны лік вернікаў і лепш разумець працэсы ў рэлігійным асяродзьдзі.

Пасьля 2020 году рэлігійныя супольнасьці ў Беларусі апынуліся пад значна большым кантролем дзяржавы. У 2026 годзе ўлады ліквідавалі ўсе грэка-каталіцкія парафіі ў Берасьцейскай вобласьці, а з 2020 году, паводле міжканфэсійнай групы «Хрысьціянская візія», рэпрэсіям падвергліся больш за 90 беларускіх сьвятароў.