**Урад ЗША ўзмацняе барацьбу з турызмам для нараджэньня дзяцей з мэтай атрымаць амэрыканскае грамадзянства**

[https://smarturl.click/geGlw](https://smarturl.click/geGlw)

6 жніўня прэзыдэнт ЗША&nbsp;**Дональд Трамп**&nbsp;падпісаў указ, які забараняе выдачу дакумэнтаў аб грамадзянстве ЗША дзецям, калі ні адзін з бацькоў не зьяўляецца грамадзянінам ЗША.

1 верасьня Камітэт па наглядзе Кангрэсу ЗША правядзе слуханьні на тэму «Абарона грамадзянства ЗША: супрацьдзеяньне радзільныму турызму».

Раней Дзяржаўны дэпартамэнт апублікаваў падрабязнасьці сваёй стратэгіі барацьбы з радзільным турызмам у ЗША. У ведамстве палумачылі, што плянуюць выкарыстоўваць «усе магчымыя сродкі», каб гарантаваць, што неіміграцыйныя візы выдаюцца выключна па прызначэньні і не выкарыстоўваюцца для радзільнага турызму.