**Ураджэнку Беларусі асудзілі на 10 гадоў за арганізацыю незаконнага рэфэрэндуму аб далучэньні Херсоншчыны да Расеі: **[https://smarturl.click/x857dn](https://smarturl.click/x857dn)

У верасьні 2022 году, калі Херсон знаходзіўся ў расейскай акупацыі, Людміла Грысевіч ачоліла адну з участковых выбарчых камісій. Яе намесьнікам быў яе муж Дзьмітро. Па выніках незаконнага галасаваньня яна падпісала пратакол, згодна зь якім нібыта 87,05% херсонцаў падтрымалі далучэньне да Расеі.

За сваю працу яна атрымала 40 тысяч расейскіх рублёў, што на канец верасьня 2022 году было эквівалентна амаль 700 далярам.