«Усіх павыганялі, усё закрылі». Ці магчымая легалізацыя не&nbsp;прызнанага Менскам [Саюзу палякаў Беларусі](https://smarturl.click/6ybqJj)? 


> «Людзі — палякі — баяцца, бо ўсе сядзелі, усе перасядзелі. Таму нікуды не высоўваюцца, паціху робяць нешта. Нікуды не ідуць. Людзі кажуць, што ня хочуць нікуды, пакуль усе палітвязьні ня выйдуць з турмы»


Пасьля расколу ў 2005 годзе ў Беларусі дзейнічаюць дзьве структуры: незалежная, зьвязаная з Анжалікай Борыс і Пачобутам, і праўладная, якую ўзначальвае Мечыслаў Лысы. 

Незалежны саюз перасьледавалі, ягоных актывістаў затрымлівалі, польскамоўныя школы перавялі на расейскую мову, а польскія культурныя і адукацыйныя арганізацыі закрывалі.

Расказваем гісторыю Саюзу палякаў Беларусі: ад дазволу на яго ў савецкія часы праз падзелы і перасьлед аж да размоваў пра ягоную легалізацыю пасьля пэрыяду змаганьня з польскасьцю ў краіне: [https://smarturl.click/6ybqJj](https://smarturl.click/6ybqJj)