**«Усё гэта выглядае вельмі цынічна», — Бяляцкі пра будаўніцтва Акадэміі КДБ на месцы каталіцкіх могілак у Менску** → [https://smarturl.click/zOoXpw](https://smarturl.click/zOoXpw)

Нобэлеўскі ляўрэат Алесь Бяляцкі ў інтэрвію Свабодзе пракамэнтаваў [пабудову  Акадэміі нацыянальнай бясьпекі КДБ](https://smarturl.click/AJVnlg) на месцы гістарычных могілак, побач з касьцёлам Сьвятога Роха ў цэнтры Менску.

У 1990-я гады ён быў сябрам камісіі культуры Менскага гарадзкога савету і, як успамінае, знаёміўся з плянамі пераўтварэньня гэтай тэрыторыі. Тады ўчастак былых могілак каля касьцёлу не плянавалі забудоўваць.


> «Усе разумелі, што хоць гэта і цэнтар гораду, для забудоўцаў, для камэрсантаў ці для гарадзкіх і дзяржаўных структураў гэта быў ласы кавалак зямлі, але тым ня менш яна па змоўчаньні заставалася за касьцёлам», — кажа Алесь Бяляцкі.
