**Уцёкі ў казку. Гутарка з&nbsp;амэрыканскім «дальнабоем» і беларускім пісьменьнікам Стасам Ільіным: **[https://smarturl.click/Dk3z1e](https://smarturl.click/Dk3z1e)

У&nbsp;пачатку 2000-х гарадзенец Стас Ільін зьехаў у&nbsp;Лёндан. Праз два гады вярнуўся ў Беларусь, у&nbsp;2007-м эміграваў у&nbsp;ЗША. Цяпер вясной і летам ён&nbsp;працуе «дальнабойнікам», зімой ладзіць рэтрыты і «шаманіць». А&nbsp;яшчэ піша кнігі.

Пасьля 2020 году ён пачаў пісаць фантастыку па-беларуску. Кажа, што беларуская мова асабліва пасуе для казачных сюжэтаў. Ягоная новая кніга «Водбліскі К» выйдзе ў Познані, а ў лістападзе аўтар плянуе тур з прэзэнтацыямі ў Польшчы.