**Узброеныя сілы Ўкраіны раскрылі, што вызвалілі 200 км² Данецкай вобласьці каля горада Ліман**: [https://smarturl.click/YwLGdM](https://smarturl.click/YwLGdM)

Мова ідзе аб участку фронту на поўнач ад горада Ліман у Краматорскім раёне Данецкай вобласьці. Вызвалены раён апісваюць як верхнюю частку «клешчаў», якімі расейскія вайскоўцы пагражалі Ліману, а затым Славянску і Краматорску, апошнім буйным горадам Данецкай вобласьці, які застаецца пад кантролем Кіева.

Апэрацыя УСУ доўжылася некалькі месяцаў з канца траўня ў рэжыме поўнай сакрэтнасьці, па той жа схеме, як папярэдні пасьпяховы наступ Украіны, які завяршыўся вызваленьнем 26 вёсак на Пакроўскім кірунку ў Зпапарожжы: аб ім абвясьцілі ў жніўні.