**Ужо сёньня: 115 гадоў з дня нараджэньня паэта Юлія Таўбіна, расстралянага ў маладосьці** → [https://smarturl.click/6ybmZ5](https://smarturl.click/6ybmZ5)

Беларускі паэт Юлій Таўбін — аўтар трох вершаваных зборнікаў і шасьці паэмаў, шэрагу перакладаў, якога аўтары называюць «забытым беларускім геніем» і «адной з самых недаацэненых постацей айчыннай літаратуры 20-х і 30-х гадоў ХХ стагодзьдзя». 

Бальшавікі арыштавалі Таўбіна ў 22 гады, расстралялі ў 26. Яго фармальна рэабілітавалі ў 1950-х, але ягоную творчасьць надоўга забылі.

 Лявон Вольскі [напісаў песьню](https://www.youtube.com/watch?v=6_gc1nQDvLY) на верш Таўбіна

 Падрабязьней пра Таўбіна — [у вялікім артыкуле Свабоды](https://smarturl.click/MRoR).

_Пра іншыя гістарычныя падзеі 15 верасьня _[чытайце на сайце Свабоды](https://smarturl.click/6ybmZ5)