**Ужо сёньня: 133 гады таму Яўхім Карскі абараніў першую ў гісторыі дысэртацыю, прысьвечаную беларускай мове** → [https://smarturl.click/97EDGG](https://smarturl.click/97EDGG)

24 кастрычніка 1893 году Яўхім Карскі ў Кіеўскім унівэрсытэце абараніў магістарскую дысэртацыю, прысьвечаную гукавой сыстэме, граматычным формам і гістарычнаму разьвіцьцю беларускай мовы.

У аснову дысэртацыі ляглі ягоныя працы «Агляд гукаў і формаў беларускай гаворкі» і «Да гісторыі гукаў і формаў беларускай гаворкі».

Гэта была першая ў гісторыі дысэртацыя, прысьвечаная беларускай мове. Карскі стаў адным з заснавальнікаў беларусазнаўства і аўтарам фундамэнтальнай працы «Беларусы».

_Пра іншыя гістарычныя падзеі 24 кастрычніка _[чытайце на сайце Свабоды](https://smarturl.click/97EDGG)