**Ужо сёньня: 27 гадоў ад зьнікненьня Ганчара і Красоўскага** → [https://smarturl.click/Re2bD](https://smarturl.click/Re2bD)

**16 верасьня 1999 **году зьніклі бязь вестак беларускі палітык **Віктар Ганчар** і прадпрымальнік **Анатоль Красоўскі**. 

У 2019 годзе нямецкае выданьне DW [апублікавала](https://smarturl.click/jL3Yj) інтэрвію, у якім **Юры Гараўскі**, які назваў сябе байцом беларускага «эскадрону сьмерці», расказаў, як удзельнічаў у выкраданьні і забойстве праціўнікаў** **Лукашэнкі пад камандаваньнем **Дзьмітрыя Паўлічэнкі**. 

У верасьні 2023 году суд у Швайцарыі апраўдаў Гараўскага ў справе аб выкраданьнях апанэнтаў Лукашэнкі.

Прысуд быў абскарджаны — апэляцыю разгледзяць 22 верасьня 2026 году.

_Пра іншыя гістарычныя падзеі 16 верасьня _[чытайце на сайце Свабоды](https://smarturl.click/8yv017)