**Ужо сёньня: 36 гадоў таму беларуская мова стала адзінай дзяржаўнай** → [https://smarturl.click/kepeO](https://smarturl.click/kepeO)

**1 верасьня 1990 году** ўступіў у сілу Закон аб мовах у Беларускай ССР. На беларускую мову цягам 10 гадоў мела перайсьці камунікацыя ў дзяржаўных структурах, канцылярыі, судах. Больш хутка беларуская мела стаць мовай сярэдняй адукацыі, мэдыя і рэклямы. На беларускую мову пераводзіліся дзіцячыя садкі. У дакумэнце замацоўвалася беларуская мова выкладаньня ва ўнівэрсытэтах і каледжах.

А 1 верасьня **1993** году пайшлі вучыцца па-беларуску **¾** першаклясьнікаў.

 Добрая нагода [прайсьці тэст](https://smarturl.click/w9y9n) пра Закон аб мовах, тым больш што адказ на адно пытаньне вы ўжо ведаеце.

_Пра іншыя гістарычныя падзеі 1 верасьня _[чытайце на сайце Свабоды](https://smarturl.click/kepeO)