**Ужо сёньня: 430 гадоў царкоўнай уніі **→ [https://smarturl.click/zOowpp](https://smarturl.click/zOowpp)

18 (8) кастрычніка 1596 году была падпісаная Берасьцейская унія — утварылася ўніяцкая, або грэка-каталіцкая, царква. Яна прызнавала вяршэнства папы, але захоўвала ўсходні абрад і права сьвятароў жаніцца. Урачыстае абвяшчэньне уніі адбылося на наступны дзень.

Уніяцтва — унікальная для Беларусі зьява. Толькі яно мае ў сваёй абрадавасьці слова «беларуская». Усе іншыя цэрквы ў Беларусі — сусьветныя.

Да падзелаў Рэчы Паспалітай 75% жыхароў цяперашняй Беларусі вызнавалі ўніяцтва. Цяпер — меней за 1%.

 Нядаўна мы паспрабавалі разабрацца, [чаму зьнікаюць беларускія грэка-каталікі](https://smarturl.click/wDz6v).

_Пра іншыя гістарычныя падзеі 18 кастрычніка _[чытайце на сайце Свабоды](https://smarturl.click/zOowpp)_._