**Ужо сёньня — 65 гадоў знанаму перакладніку Сяргею Шупу** → [https://smarturl.click/lqj7pM](https://smarturl.click/lqj7pM)

2 кастрычніка 1961 году нарадзіўся **Сяргей Шупа** — рэдактар, выдавец, журналіст, дасьледнік і адзін з самых плённых перакладнікаў. Працаваў у выдавецтве «Мастацкая літаратура», Скарынаўскім цэнтры ў Лёндане, адноўленай «Нашай Ніве» і больш за чвэрць стагодзьдзя — на Радыё Свабода.

Ён уклаў і выдаў «Архівы БНР», напісаў кнігу [«Падарожжа ў БНР»](https://docs.rferl.org/be-BY/2018/03/23/f485be28-9988-40ec-9f9a-9416f8a09a84.pdf). За літаратурныя пераклады яго чатыры разы ўзнагародзілі прэміяй імя Карласа Шэрмана. 

Неўзабаве [пабачаць сьвет](https://smarturl.click/nq1oOp) перакладзеныя ім зь ідышу мэмуары Марка Шагала.

 Зь якіх моваў перакладаў? Якую кнігу Бібліі выдаў? Які слоўнік рэдагаваў? Пра гэты ды іншы даробак Сяргея Шупы — [у адмысловым тэсьце Свабоды](https://smarturl.click/lqj7pM).

_Пра іншыя гістарычныя падзеі 2 кастрычніка _[чытайце на сайце Свабоды](https://smarturl.click/0O57zm)