**Ужо сёньня: 70 гадоў таму **[памёр Якуб Колас](https://youtu.be/39wFqE4XgJM?si=HoX3Mb2hUDhfBLXb)

13 жніўня 1956 году памёр народны паэт, клясык беларускай літаратуры Якуб Колас.

У дзень сьмерці Якуб Колас вырашыў аднесьці ў Цэнтральны камітэт партыі ліст пра стан беларускай мовы. Але творцу не пусьцілі ў кабінэт, што было для яго зьнявагай.

  «Калі беларускаю мовай загавораць міністры і іх шматлікія намесьнікі, пачнуць праводзіць на гэтай мове паседжаньні, пісаць, дык можна мець пэўнасьць, што справа пойдзе на лад», — пісаў Колас у тым лісьце.

Добрая нагода прыгадаць [20 нечаканых фактаў пра Якуба Коласа](https://smarturl.click/Jg9Qk).

_Пра іншыя гістарычныя падзеі 13 жніўня _[чытайце на сайце Свабоды](https://smarturl.click/dZD66)_._